WordPress.org

Беларуская мова

Вітаем!

Прывітанне, невядомы сябра!

Гэты маленькі сайт прысвечаны беларускамоўнай лакалізацыі WordPress. У гэты час скончана ўжо 59% перакладу, але ж ты можаш дапамагчы скончыць яго хутчэй.

WordPress – ідэальная платформа, калі вам патрэбна стварыць сайт за некалькі хвілін. WordPress гэта дапаможца, з якім вы больш не будзеце пытаць сябе, як і што трэба рабіць, каб ваш сайт працаваў.

Showcase

Устаноўка

Знакамітая устаноўка за 5 хвілін

Калі вы ўжо знаёмы з тым, што вам патрэбна, каб запампаваць файлы на ваш сервер, ўстаноўка займе некалькі крокаў:

  1. Спампуйце і распакуйце дыстрыбутыў WordPress.
  2. Стварыце базу дадзеных на сваім серверы такім чынам, каб ваш карыстальнік MySQL меў усе правы для доступу.
  3. Пасля гэтага неабходна змяніць імя файла wp-config-sample.php на wp-config.php
  4. Адкрыйце wp-config.php ў любым тэкставым рэдактары і адрэгуйце налады падлучэння да базы дадзеных.
  5. Апасля запампуйце усе файлы WordPress на сервер і
    • калі вы хочаце ўстанавіць WordPress у каранёвы каталог (напрыклад, http://example.com/), перанясіце ўсё змесціва архіва WordPress у каранёвы каталог;
    • калі вы хочаце ўстанавіць WordPress у асобны каталог на серверы (напрыклад, http://example.com/blog/), вы павінны перайменаваць каталог wordpress, каб ён меў такую ж назву, што і жаданы каталог, і перанясіце ўсё змесціва архіва WordPress у каранёвы каталог.
  6. Прайдзіце па спасылцы да файла wp-admin/install.php
    • калі вы не змянялі каталог устаноўкі, то спасылка будзе выглядаць наступным чынам: http://example.com/wp-admin/install.php
    • пры змене каталога, спасылка будзе выглядаць так: http://example.com/blog/wp-admin/install.php

 

Blog

Навіны

Шаноўныя перакладчыкі, вялікі вам дзякуй за вашу працу. На гэты час перакладзена 59% з 4991 радка. Найбольшая праца зараз засяроджана над часткаю Administration. Мы ўсе ведаем, што некаторыя тэрміны вельмі цяжка перакласці на беларускую мову, але ж мы маем добры дапаможнік ад Microsoft: http://www.microsoft.com/Language/en-US/Search.aspx. Таксама існуюць карпуса беларускай мовы, дзе можна праверыць, ці правільна ўжыта […]

Blog Archives