WordPress 4.9 на беларускай мове

Шаноўнае спадарства,

тры дні таму была выпушчана новая версія WordPress пад нумарам 4.9.

Пераклад быў зроблены на 100% да абвяшчэння новай версіі. Загрузіць моўны пакет ці саму CMS вы можаце на галоўнай старонцы ці на старонцы беларускай каманды.

Вялікі дзякуй усёй камандзе перакладчыкаў, якія дапамаглі скончыць лакалізацыю. З усімі перакладчыкамі вы можаце пазнаёміцца тут.

WordPress 4.8 beta 1

Каманда WordPress афіцыйна абвесціла выхад новай версіі. Выпуск запланаваны на 8 ліпеня.

Бэта-выпуск ужо перакладзены на 100%. Вялікі дзякуй перакладчыкам за працу. З пакетаў WordPress неперакладзенымі засталіся выпускі 4.1 (92%), 4.2 (95%) і 4.3 (97%). У красавіку быў таксама скончаны пераклады наступных буйных плагінаў: Contact Form 7, Akismet, Polylang, TinyMCE Advanced.

WordPress на беларускай мове

Шаноўнае спадарства, 15 сакавіка выйшаў першы афіцыйны выпуск платформы WordPress на беларускай мове.

Зараз адрэдагаваны і апублікаваны тры версіі з галіны 4.х: 4.7, 4.6 і 4.5. Зараз каманда працуе над выпускам версіі 4.4, дзе засталося ўсяго 120 радкоў. Адначасова праца ідзе над найбольш буйнымі плагінамі сярод якіх Yoast SEO, JetPack, Akismet, Contact Form 7, Polylang і іншыя.

Вялікі дзякуй усёй камандзе перакладчыкаў, якія дапамаглі скончыць лакалізацыю. З усімі перакладчыкамі вы можаце пазнаёміцца тут.