Знакамітае ўсталяванне за 5 хвілін

Калі вы ўжо знаёмы з тым, што вам патрэбна, каб запампаваць файлы на сервер, само ўсталяванне зойме ўсяго некалькі крокаў:

  1. Спампуйце і распакуйце дыстрыбутыў WordPress.
  2. Стварыце базу дадзеных на серверы такім чынам, каб ваш карыстальнік MySQL меў усе правы для доступу.
  3. Пасля гэтага неабходна змяніць імя файла wp-config-sample.php на wp-config.php
  4. Адкрыйце wp-config.php ў любым тэкставым рэдактары і змяніце налады злучэння да базы дадзеных.
  5. Пасля гэтага запампуйце усе файлы WordPress на сервер і
    • калі вы хочаце ўстанавіць WordPress у каранёвы каталог (напрыклад, http://example.com/), перанясіце ўсё змесціва архіва WordPress у каранёвы каталог;
    • калі вы хочаце ўстанавіць WordPress у асобны каталог на серверы (напрыклад, http://example.com/blog/), вы павінны перайменаваць каталог wordpress, каб ён меў такую ж назву, што і пажаданы каталог, і перанясці ўсё змесціва архіва WordPress у каранёвы каталог.
  6. Перайдзіце па спасылцы да файла wp-admin/install.php
    • калі вы не змянялі каталог усталявання, то спасылка будзе выглядаць наступным чынам: http://example.com/wp-admin/install.php
    • пры змене каталога, спасылка будзе выглядаць наступным чынам: http://example.com/blog/wp-admin/install.php
  7. Вам застаецца толькі выканаць наступныя, вельмі простыя крокі.
  8. Працуйце і рабіце неверагоднае разам з WordPress на беларускай мове!