WordPress на беларускай мове

Вартыя ўвагі Апублікавана , аўтар: . У катэгорыі Навіны.

Шаноўнае спадарства, 15 сакавіка выйшаў першы афіцыйны выпуск платформы WordPress на беларускай мове.

Зараз адрэдагаваны і апублікаваны тры версіі з галіны 4.х: 4.7, 4.6 і 4.5. Зараз каманда працуе над выпускам версіі 4.4, дзе засталося ўсяго 120 радкоў. Адначасова праца ідзе над найбольш буйнымі плагінамі сярод якіх Yoast SEO, JetPack, Akismet, Contact Form 7, Polylang і іншыя.

Вялікі дзякуй усёй камандзе перакладчыкаў, якія дапамаглі скончыць лакалізацыю. З усімі перакладчыкамі вы можаце пазнаёміцца тут.