YM BYN Symbol

Апісанне

У пачатку 2026 года Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь зацвердзіў новы сімвал валюты беларускага рубля. Гэты плагін дазволіць адлюстроўваць яго ў вашай краме WooCommerce (і не толькі) усяго за пару клікаў.

Гэты плагін не патрабуе спецыяльных навыкаў або налад і абсалютна не ўплывае на прадукцыйнасць вашага сайта.

Перавагі

  • Лёгкі, просты і гнуткі
  • Выкарыстоўвае афіцыйныя рэсурсы
  • Аптымізаваны для пошукавых сістэм
  • Аптымізаваны для мультывалютных сайтаў
  • Сумяшчальны як з WooCommerce, так і без яго
  • Без рэкламы і прома

Як выкарыстоўваць?

Выкарыстоўваеце WooCommerce? Проста абярыце “Беларускі рубель” у наладах валюты, актывуйце YM BYN Symbol — і ўсё гатова: новы сімвал аўтаматычна з’явіцца на ўсім сайце.

Выкарыстанне ў ручным рэжыме

Вы таксама можаце выкарыстоўваць сімвал уручную – дадайце клас ym-byn-symbol да любога элемента, які змяшчае радок “BYN”. Напрыклад:

<span>10 <span class="ym-byn-symbol">BYN</span></span>

У адмін-панэлі проста выкарыстоўвайце сімвал “ƃ”:

<span>10 ƃ</span>

У фронтэндзе, для элементаў, якія змяшчаюць не толькі радок “BYN” (напрыклад, <select>), выкарыстоўвайце сімвал “ƃ” замест “BYN”, уручную задайце сямейства шрыфтаў валюты з дапамогай CSS і ўключыце ў яго шрыфт вашага сайта (у прыкладзе выкарыстоўваецца пераменная --your-site-font-family):

<select style="font-family: 'nbrb-b', var( --your-site-font-family )">
    <option>ƃ – BYN</option>
    <option>₽ – RUB</option>
</select>

Падтрымка

Калі ў вас узніклі цяжкасці з ручным укараненнем сімвала валюты на вашым сайце, калі ласка, скарыстайцеся форумам падтрымкі плагіна — буду рады дапамагчы.

Скрыншоты

Водгукі

7 верасня, 2026
Плагін добра спраўляецца са сваёй задачай – нават у адмінке ўсе значкі валюты змяніліся. Падыходзіць як для чайнікаў, якім патрэбна простае і ўжо гатовае рашэнне, так і для тых, хто займаецца больш комплекснымі задачамі: ёсць інструменты для прадвінутага ўкаранення сімвала. Таму за гнуткасць выкарыстання дакладна 5+ Лайк за беларускую версію 🙂
Чытаць 1 водгук

Удзельнікі і распрацоўшчыкі

“YM BYN Symbol” з’яўляецца праграмным забеспячэннем з адкрытым зыходным кодам. Наступныя людзі ўнеслі свой уклад у гэты плагін.

Удзельнікі

“YM BYN Symbol” перакладзены на 3 мовы. Дзякуй перакладчыкам за іх унёсак.

Перакласці “YM BYN Symbol” на вашу мову.

Зацікаўлены ў распрацоўцы?

Праглядзіце код, праверце SVN рэпазітарый, або падпішыцеся на журнал распрацоўкі па RSS.

Журнал змяненняў

1.1.0

  • Новае гнуткае ядро

1.0.1

  • Падтрымка мультывалютнасці

1.0.0

  • Рэліз